Перейти к содержимому


Фотография

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

  • Авторизуйтесь для ответа в теме
Сообщений в теме: 20

#1 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:14

1.Лидский замок

2.Лаўрышаўскі манастыр

3.Гарадзішча «Карабель» і Гальшаны

4.Крево

5.Касцюшка контра Сувораў

6.Магіла апошняга караля і вялікага князя

7.Гарадзенская Троя

8.Таямніца Францішка Багушэвіча

9.Загадкі Агінскага і Залесся

10.Паміж Менкай і Нямігай

11.Жыццё і смерць Глускага замку

12.Прадмесце старэйшае чым сталіца

13."Крывавы патоп. Невядомая вайна 1654-1667".

14.Жыццё і смерць Рамана Скірмунта

15.Сімвал магілёўскай волі

16.Падземнае Берасце

17.«Крыж Св. Еўфрасінні Полацкай. Страта»

18.Крыж св. Еўфрасінні Полацкай. Адраджэнне

19.Расейская цытадэль у Горадні

20.Таямніцы Полацкай Сафіі



Сказали СПАСИБО 3 пользователей:
silver75.75 , vvn78 , FOX

#2 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:19

1.Лидский замок

 

Чаму замак у Лідзе адрозніваецца ад іншых беларускіх замкаў? Хто і калі яго збудаваў? Чаму замак паставілі каля балота? Што ў замку знайшлі археолагі? Ці застаўся дух замку пасля рэканструкцыі 2010?

 



Сказали СПАСИБО 2 пользователей:
silver75.75 , FOX

#3 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:21

2.Лаўрышаўскі манастыр

 

Знакаміты Лаўрышаўскі манастыр – другі сярод самых старажытных праваслаўных манастыроў на Панямонні пасля Барыса-Глебскага ў Горадні

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#4 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:21

3.Гарадзішча «Карабель» і Гальшаны

 

На паўночным захадзе Беларусі ў Ашмянскім раёне каля мястэчка Гальшаны, а дакладней, паўтара кіламетра далей, пры дарозе ў Баруны знаходзіцца мясціна з незвычайнай назвай

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#5 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:23

4.Крево

 

У Беларусі пра Крэва ведае, ці прынамсі чуў, кожны школьнік. У падручніках па гісторыі абавязкова згадваецца Крэўская ўнія 1385 года паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Зараз Крэва гэта вяліка вёска ў Смаргонскім раёне, але няма іншай вёскі, якая б пакінула большы след ў гісторыі Беларусі. Ужо у 14 ст. Крэва звалося горадам і пра яго ведалі нават ў Наўгародскай рэспубліцы.

 



Сказали СПАСИБО 2 пользователей:
FGIJ , silver75.75

#6 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:27

5.Касцюшка контра Сувораў / Загадкі беларускай гісторыі

 

Адзін з самых дзіўных і паказальных гістарычных парадоксаў Беларусі – два музеі, размешчаныя недалёка адзін ад аднаго, на адлегласці ўсяго ў некалькі дзесяткаў кіламетраў. Адзін створаны ў гонар вызваліцеля Беларусі, другі – у гонар яе душыцеля. Музей Тадэвуша Касцюшкі ў вёсцы Мерачоўшчына Івацэвічскага раёна і музей Аляксандра Суворава ў горадзе Кобрыне. Тадэвуш Касцюшка ў Мерачоўшчыне нарадзіўся і стаў героем пяці народаў, Аляксандр Сувораў нарадзіўся ў Маскве і быў выключна расейскім героем, а ў Кобрыне правёў менш месяца і пакінуў па сабе нядобрую памяць.

Як і калі ўзніклі гэтыя музеі? Як яны суіснуюць побач, у адной краіне? За якія заслугі на Беларусі ўшанаваныя Касцюшка і Сувораў? Чаму ў беларусіх гарадах і мястэчках вуліцаў імя Суворава непараўнальна больш, чым названых у гонар Касцюшкі? Дзеля пошукаў адказу на гэтыя пытанні адказу выправімся на месца.

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#7 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:29

6.Магіла апошняга караля і вялікага князя

 

Апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пахаваны не там дзе належыць спачываць манархам пасля смерці. Ягоная магіла больш сімвалічная чым рэальная. Чаму так сталася? Чаму Варшава стала трэцім месцам ягонага пахавання? Чаму Сталін перадаў палякам у 1938 г. труну з парэшткамі караля? Чаму яе павезлі не ў каралеўскі Вавель у Кракаве а ў Воўчын, каля Берасця? Што ўвосень 1987 г. убачылі археолаг Міхась Ткачоў, выкладчык Аляксандр Мілінкевіч з сынам і мастак-рэстаўратар Уладзімір Кіслы калі наведалі месца пахавання ў Воўчыне? Другая серыя "Загадак беларускай гісторыі" з Аляксандрам Краўцэвічам. Менавіта ён кіраваў працаю беларуска-польскай археалагічнай экспедыцыі, якая летам 1989 г. даследвала магілу апошняга караля і вялікага князя.

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#8 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:30

7.Гарадзенская Троя

 

Як адкрылі Горадзен над Нёмнам? Колькі мураваных храмаў меў горад у XII стагоддзі? Дзе знаходзіўся галоўны гарадскі пасад у раннім сярэднявеччы? Пра ўсё гэта ў новым выданні "Загадак беларускай гісторыі"

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#9 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:31

8.Таямніца Францішка Багушэвіча

 

Францішак Багушэвіч пражыў 60 гадоў: нарадзіўся ў 1840-м, памёр у 1900-м годзе. Вясковы настаўнік, антырасейскі паўстанец, судовы следчы, сялянскі адвакат. Але найперш – пачынальнік навейшай беларускай літаратуры, першы вялікі нацыянальны паэт, будзіцель беларускага народу

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#10 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:34

9.Загадкі Агінскага і Залесся

 

Чаму пасля бурнай маладосці князь Міхал Клеафас Агінскі пераехаў у Залессе, пад Смаргонь? Ці ён, баявы афіцэр, які ваяваў супраць расейцаў пад камандваннем Касцюшкі, паверыў абяцанкам Напалеона Банапарта адрадзіць Вялікае княства Літоўскае? Чаму пайшоў на службу да цара Аляксандра I? Ці ў Залессі быў напісаны знакаміты паланэз ля-мінор? Хто даў яму назву «Развітанне з радзімай»? Чаму кампазітар памёр на чужыне? З кім побач пахаваны ліцвін? Да чаго прывяла рэстаўрацыя палацу ў Залессі? Ці ў Залессі захаваўся дух Міхала Клеафаса?

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#11 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:34

10.Паміж Менкай і Нямігай

 

енск – сённяшняя сталіца Беларусі, у сярэднявеччы быў не самым значным горадам краіны, але і не апошнім. У XII ст. стаў цэнтрам моцнага ўдзельнага княства Полацкай зямлі, а ў часы Вялікага Княства Літоўскага ўваходзіў у шэраг найбуйнейшых гарадоў дзяржавы. Дарэчы, правільна казаць менавіта Менск, бо «Мінск» – спаланізаваная форма, перанятая расейскай акупацыйнай адміністрацыяй у канцы XVIII ст. Назва «Менск» была вернутая ў 20-я гады мінулага стагоддзя, але зноў забароненая камуністамі ў сталінскім 1939-м.

Адкуль пачыналася сталіца Беларусі? Дзе быў пачатковы Менск, на Старым замку, пры ўпадзенні Нямігі ў Свіслач ці 16 кіламетраў далей на паўднёвы захад, там, дзе ў Пціч упадае рэчка Менка? Як выглядала ўязная брама на Старым замку? Калі пачалі і чаму не закончылі пабудову першай мураванай менскай царквы на тым жа замку? Гісторыя сталіцы актыўна вывучаецца сканцэнтраванымі тут гісторыкамі і археолагамі, якія напісалі безліч артыкулаў і кніжак пра яго мінулае. Але шмат што надалей застаецца загадкай.

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#12 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:35

11.Жыццё і смерць Глускага замку

 

Ці шмат хто чуў пра замак у Глуску на Магілёўшчыне?! Між тым, гэта тыповы на свой час беларускі замак. Прыватны, але з уласным месцам у дзяржаўнай сістэме абароны ад самага страшнага ворага ў гісторыі Беларусі – Масковіі. З гэтага вынікае яшчэ адна тыповасць Глускага замку – ад яго амаль нічога не засталося.

Даўно загінуўшы замак, мог яшчэ доўга заставацца ў нябыцці, калі б не археалагічная экспедыцыя і яе кіраўнік кандыдат гістарычных навук, Ірына Ганецкая, якая паміж 1996 і 2008 гадамі правяла на глускім замчышчы ажно трынаццаць палявых сезонаў, дапаўняючы археалагічныя раскопкі архіўнымі пошукамі.

Замак няблага даследаваны як па пісьмовых крыніцах, так і археалагічна. Гэта нетыпова для Беларусі. Шмат чаго з апісанага архіўнымі дакументамі, пацвярджалася знаходкамі ў раскопах. Як, напрыклад, пажар і забойствы жыхароў у 1655 г. Глуск, бадай, адзінае месца ў Беларусі, дзе знойдзены рэальны падземны ход.

Каб больш даведацца пра жыццё і смерць Глускага замку выбіраемся ў дарогу.

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#13 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:36

12.Прадмесце старэйшае чым сталіца

 

Ці археалагічныя даследаванні пацвярджаюць легенду пра Рагнеду, якую разам з сынам Ізяславам саслалі на памежжа з Літвою пасля няўдалага замаху на мужа? Ці пазней Заслаўе таксама станавілася месцам палітычнага выгнання?

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#14 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:37

13."Крывавы патоп. Невядомая вайна 1654-1667".

 

Сёння пра вайну 1654--1667 гг. ведаюць толькі адзінкі, бо ў расейскай, савецкай а цяпер і беларускай гістарычнай навуцы яе хавалі або сфальсіфікавалі. Гэтую вайну царскія гістарыёграфы назвалі расейска-польскаю, ці вайною за ўз'яднанне Украіны і Беларусі з Расеяй. Цяперашняму палітычнаму рэжыму Беларусі выгадна замоўчваць "Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць дзяржавы нашых продкаў была Расея.

Вайну, якую вядомы беларускі гісторык Генадзь Сагановіч акрэсліў як "невядомую", вялі сапраўды Рэч Паспалітая ды Маскоўскае царства. Але падзеі адбываліся пераважна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, і найбольш пацярпелі менавіта беларускія землі. На іх знішчылі ці забралі ў маскоўскі палон амаль палову насельніцтва. Амаль усе гарады і паселішчы сталі руінамі і ператварыліся ў попел і друз. Гэта была самая жахлівая вайна паводле колькасці людскіх стратаў у гісторыі нашага народу. Тым не меньш Рэч Паспалітая вытрывала ў той вайне, але пасля яе больш ніколі не здолела вярнуць сабе былую веліч.

Гэты фільм пра адну з самых трагічных старонак нашай гісторыі, а разам з тым -- адну з найменш даследваных і вядомых. "Крывавы патоп" распавядае праўду пра далёкія падзеі, якія і сёння ўплываюць на нас.

У фільме выступілі гісторыкі Алесь Краўцэвіч, Валянцін Голубеў, Уладзімір Арлоў і археолаг Ірына Ганецкая.

 



Сказали СПАСИБО 3 пользователей:
FGIJ , silver75.75 , vvn78

#15 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:38

14.Жыццё і смерць Рамана Скірмунта

 

Чаму буйны палескі землеўладальнік пайшоў супраць плыні і звязаў сябе з беларускім нацыянальным рухам калі амаль уся даўняя беларуская шляхта лічыла сябе палякамі і замагалася за новую польскую дзяржаву? Чаму Раман Скірмунт не ратаваўся ад "Чырвонай арміі" у верасні 1939 г. ? Чаму яго не абараніў мясцовы люд, якому ён дапамагаў? Ягоная постаць перакрэслівае ўяўленне пра беларусаў як нацыю лапцёжнікаў - адно паноў сахі і касы. Так - беларускі нацыянальны рух абапіраўся на сялянскую масу, але ягоныя кіраўнікі былі адукавымі людзьмі і высокай культуры інтэлігентамі. За што потым і паплаціліся сваімі жыццямі. Адзін з іх - Раман Скірмунт, які да апошняга верыў у свой народ, заставаўся з ім да канца і спадзяваўся да ягоную абарону. Дарэмна. Вера ў народ не абаранілася яго ад жахлівай смерці. Але памяць пра добрага пана засталася жыць у народзе.

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#16 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:39

15.Сімвал магілёўскай волі

 

Гісторыя Магілёва – дасканалы прыклад таго, як беларусы могуць самаарганізоўвацца ва ўмовах свабоды. Сімвалам незалежнасці, багацця і славы гораду была гарадская ратуша. Чаму першая яе вежа ўпала? У чым сакрэт уздыму Магілёва ў XVI-XVII ст.? Хто абрабаваў горад горш, чым расейцы? Чаму ратушу пасля Другой сусветнай вайны спачатку хацелі аднавіць а ў выніку разбурылі?

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#17 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:40

16.Падземнае Берасце

 

У Берасці, на тэрыторыі Берасцейскае крэпасці, месціцца адзіны ў свеце музей раскапанага археолагамі сярэднявечнага ўсходнеславянскага гораду. Чаму старажытны горад паставілі на балоце? Чаму ён пахаваны пад умацаваннямі царскае крэпасці? Чаму раскапаныя і закансерваваныя пабудовы ў закрытых павільёнах музею гніюць і раскладаюцца? Як доўга яшчэ існаваць падземнаму гораду-музею?

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#18 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:41

17.«Крыж Св. Еўфрасінні Полацкай. Страта»

 

Першая серыя новага сезону навукова-папулярнага цыклу «Загадкі беларускай гісторыі» прысвечаная найвялікшай святыні беларусаў – крыжу Еўфрасінні.

Жудасны праклён пагражаў кожнаму, хто наважыцца забраць яго з царквы Спаса, куды крыж паклалі навечна. Але яго выносілі неаднакроць. І неаднакроць ён вяртаўся туды ізноў.

Чаму бальшавікі ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя перавезлі яго ў магілёўскі музей, а потым схавалі ад людзей? Куды чэкісты вывезлі яго летам 1941 г. і дзе крыж цяпер?

Сваймі версіямі на гэты конт дзеляцца гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў ды археолаг Алег Трусаў.

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#19 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:41

18.Крыж св. Еўфрасінні Полацкай. Адраджэнне

 

Пошукі крыжа св. Еўфрасінні Полацкай, створанага ў XII ст., пачалі адразу пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць на пачатку 90-ых гадоў. Рэліквію бальшавікі вывезлі з нашай краіны ў 1941-ым годзе.

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75

#20 Оффлайн   magna

magna

    Эксперт

  • Продвинутые
  • 909 сообщений
  • 185 спасибо

Отправлено 15 Февраль 2016 - 11:42

19.Расейская цытадэль у Горадні

 

Сваю апошнюю крэпасць Расейская імперыя збудавала ў Горадні. Фартыфікацыю стваралі хуткімі тэмпамі ад 1912 г. але ўсё роўна не паспелі скончыць да пачатку Першай сусветнай вайны. Чаму кайзераўская армія ўзяла магутныя ўзмацненні досыць лёгка і хутка? Якое месца цытадэль над Нёманам займае ў нашай гісторыі? У гарадзенскія фарты выправіўся прафесар Аляксандр Краўцэвіч і даследчык гісторыі гарадзенскай крэспасці Зміцер Люцік.

 



Сказали СПАСИБО 1 пользователь:
silver75.75



Количество пользователей, читающих эту тему: 0

0 пользователей, 0 гостей, 0 анонимных